Гарнасько і Салас выйшлі ў фіналы практыкаванняў з мячом і абручом на этапе Кубка свету ў Баку
Удзел у індывідуальных спаборніцтвах прымаюць 65 гімнастак з 38 краін, нашу каманду прадстаўляюць Аліна Гарнасько і Настасся Салас. У першы дзень бакінскага этапу грацыі пачалі збіраць балы ў залік мнагабор'я, а таксама вызначылі фіналістак у практыкаваннях з мячом і абручом.