Больш за 100 унікальных калекцый прэзентуюць на Нацыянальнай філатэлістычнай выстаўцы ў Гродне
На "Белфіла-2025" можна азнаёміцца з дасягненнямі як айчынных, так і замежных калекцыянераў, а таксама даведацца больш аб культуры і гісторыі Беларусі і іншых краін праз прызму філатэліі. Выстаўка прысвечана 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.