Яшчэ сем гадоў таму Ганна Паборцава лічылася тыповым гарадскім жыхаром. Сёння Ганна вядомы сыравар, робіць эксклюзіўны прадукт па аўтарскіх рэцэптурах. Даведаліся ў яе, як хутка ўдалося наладзіць сельскі быт, завёўшы вялікі статак коз, і ці плануе яна калі-небудзь вярнуцца ў сталічную мітусню.