"Першы месяц зімы пакінуў пасля сябе неадназначныя ўражанні. Надвор'е было і адліжнае, і марознае, а дажджы змянялі снегапады. Не абышлося без ветру і туманаў. А калі браць у цэлым, то снежань 2024 года быў цёплым.
Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра перасягнула кліматычную норму на 2-4 градусы", - расказалі ў Белгідрамеце.