Свабода падлічыла, у колькі абыдзецца сьвяточная вячэра з традыцыйных страў у Менску, Варшаве і Вільні.
Для сьвяточнага стала мы выбралі некалькі асноўных страў на чатырох чалавек: салаты аліўе і з крабавымі палачкамі, селядзец пад шубай, бутэрброды з ікрой, мяса па-француску, мандарыны. З алькаголю — ігрыстае віно мясцовай вытворчасьці.
Каб закупіцца прадуктамі для іх, мы схадзілі ў мясцовыя крамы. У Менску — у супэрмаркет Green, у Вільні — у Maxima, у Варшаве — у Carrefour і...