Мемарыяльны комплекс - асаблівае месца памяці ў горадзе на Прыпяці. Гэта шматкампазіцыйнае збудаванне размешчана на ўзвышшы, дзе знаходзіцца 45-метровая стэла, куб на гранітным пастаменце з гаўбіцай узору 1938 года. Тут жа знаходзіцца і брацкая магіла - пахаванне воінаў Савецкай Арміі і партызан Палескага партызанскага злучэння.