"Набліжаецца Новы год, і мы ўсе хочам снегу, лёгкага марозу, але ў Атлантыкі свае планы. Паводле прагнозаў на бліжэйшы час, мяняць іх яна не збіраецца. Паводле апошніх даных, дадатная анамалія тэмпературы паветра па краіне складае 1-4 градусы і ў бліжэйшыя дні будзе толькі павялічвацца. Ападкі зноў будуць ісці ў асноўным у выглядзе дажджу, месцамі - з мокрым снегам", - расказалі ў Белгідрамеце.