«У турме час нібыта спыніўся», — Марыя Каленік, фігурантка «справы студэнтаў», у фільме Свабоды«Скрадзеная маладосьць» расказала пра тое, які сьлед пакінула турма на яе зьнешнасьці.
Марыі Каленік 26 гадоў. У 2020-м яна вучылася ў Акадэміі мастацтваў у Менску. 12 лістапада 2020 году яе затрымалі ў «справе студэнтаў». Марыі прысудзілі два з паловай гады турмы. Яна цалкам адбыла тэрмін.
«Я адчуваю, што за гэтыя два гады я страціла маладосьць. У першыя два тыдні пасьля затрыманьня я вельмі...