Аб гэтым рашэнні стала вядома з дакумента на афіцыйным сайце арганізацыі. Савет ISU прапанаваў пераняць вопыт МАК адносна выступлення беларускіх і расійскіх атлетаў у нейтральным статусе і дапусціць атлетаў абедзвюх краін да ўдзелу ў адборачных стартах на Гульні-2026 у Італіі.