У першы дзень турніру мужчыны і жанчыны разыгралі медалі на дыстанцыі 500 м. У дзяўчат другі час (37,84 сек.) паказала наша Ганна Дамарацкая, бронзавым прызёрам стала яе сяброўка па камандзе Кацярына Гагіева (38,42 сек.). Перамогу з рэзультатам 37,78 сек. атрымала Дар'я Качанава з Ніжагародскай вобласці.