Удзел у міжнародным турніры прынялі 775 спартсменаў, нашу каманду прадставілі 25 юных дзюдаістаў. Сярэбраным прызёрам спаборніцтваў юнакоў у вагавой катэгорыі да 90 кг стаў Яўген Мораў, на трэцюю прыступку п'едэстала ў дзяўчат падымаліся Соф'я Варапай (да 44 кг), Соф'я Лісоўская (да 57 кг) і Ганна Сітнік (да 70 кг).