Лідар Усходняй канферэнцыі "Вашынгтон" на выездзе абыграў "Каламбус" з лікам 2:1. Абедзве шайбы ў складзе сталічнага клуба закінуў беларускі нападаючы Аляксей Протас - у пачатку трэцяга перыяду віцябчанін зраўнаваў лічбы на табло, а потым прынёс сваёй камандзе перамогу ў авертайме.