Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў забяспечыць размяшчэнне на тэрыторыі краіны расійскага ракетнага комплексу "Арэшнік" і правільна спланаваць яго прымяненне. Аб гэтым, адказваючы на пытанні журналістаў, паведаміў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка па выніках пасяджэння Савета бяспекі.