Турнір з удзелам 200 юніёраў і юніёрак праходзіць у цэнтры зімовых відаў спорту "Жамчужына Сібіры". Праграму спаборніцтваў ва ўзроставай катэгорыі да 23 гадоў адкрыў спрынт класічным стылем, трэці рэзультат у якім сярод дзяўчат паказала наша Ганна Мачахіна.