"Хацеў бы абазначыць важнасць пашырэння міжрэгіянальнага эканамічнага супрацоўніцтва на прасторы СНД. Лічым, што гэтаму садзейнічала б правядзенне першага Форуму рэгіёнаў СНД. Такі фармат дзейнічае ў нашых краінах на двухбаковай аснове, у прыватнасці Беларусь і Расія правялі ўжо 11 рэгіянальных форумаў", - сказаў Раман Галоўчанка.