Канстытуцыйны суд Грузіі не прыняў да разгляду пазовы прэзыдэнткі Саламэ Зурабішвілі і апазыцыйных дэпутатаў аб прызнаньні вынікаў парлямэнцкіх выбараў 26 кастрычніка несапраўднымі.
Пра гэта паведаміла «Эхо Кавказа»
Рашэньне пленума было апублікавана на сайце Канстытуцыйнага суда Грузіі 3 сьнежня. Асаблівую думку выказалі двое судзьдзяў.
«Рашэньне зьяўляецца канчатковым і абскарджаньню ці перагляду не падлягае», — паведамляюць у судзе.
19 лістапада ў Канстытуцыйны суд быў...