У 2022 годзе Лідзія Пракапенка ўпершыню за 34 гады настаўніцкай працы не прывітала сваіх першаклясьнікаў. Яе пачатковую школу ва ўсходняй Украіне зачынілі, і яна мусіла датэрмінова выйсьці на пэнсію — з прычыны поўнамаштабнага расейскага ваеннага ўварваньня. Яе гісторыю апісвае ўкраінская служба Свабоды.
Родная вёска Лідзіі Пракапенкі, Студзянок, ляжыць усяго за некалькі кілямэтраў ад Нацыянальнага прыроднага парку «Сьвятыя горы». Пасьля зацятых баёў расейскія войскі захапілі ягоныя...