За званне мацнейшых на дарожках спаборнічаюць каля 750 спартсменаў.
Беларусь прадстаўлена ўдзельнікамі з Мінска і абласцей. З Расіі прыехалі каманды Амурскай, Калінінградскай і Тульскай абласцей. Спаборніцтвы сярод юнакоў і дзяўчат праходзяць у трох узроставых катэгорыях. У праграму ўключаны дыстанцыі ўсімі спосабамі плавання. Пераможцаў і прызёраў вызначаюць у асабістым заліку.