Вядома, што сярод загінулых - трое дзяцей. Паводле даных паліцыі, група дзяцей і двое дарослых вярталіся са школы на трактары, які змыла патокам вады. Шасцярых школьнікаў, якія ехалі ў трактары, удалося выратаваць.
Да гэтага часу не знойдзены трое дзяцей і двое дарослых. Іх шукаюць ваенна-марскія сілы і армейскія падраздзяленні пры падтрымцы верталётаў ВПС.