Міністэрства замежных спраў Беларусі ўзгадніла адкрыцьцё генконсульства ва Ўфе, заявіў 25 лістапада кіраўнік уфімскага аддзяленьня амбасады Беларусі ў Расеі Артур Карповіч, паведамляе «Idel.Реалии» са спасылкай на башкартастанскія СМІ.
Дата адкрыцьця консульства пакуль невядомая.
Раней зьявілася інфармацыя, што ў 2025 годзе ў расейскіх гарадах зьявіцца некалькі консульстваў Беларусі. Так, генконсульства ў Ніжнім Ноўгарадзе плянуюць адкрыць да 1 сакавіка 2025 году, у Калінінградзе — да...