У рамках візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Пакістан прыбыла вялікая бізнес-дэлегацыя з Беларусі - больш за 40 прадстаўнікоў айчынных прадпрыемстваў. "Ужо гатовы да падпісання восем дакументаў на агульную суму больш за $17 млн. Але перагаворы будуць праходзіць два дні, таму, я думаю, дадаткова будзе падпісаны яшчэ шэраг дакументаў і пратаколаў аб намерах", - адзначыў Міхаіл Мятлікаў.