У вырашальным паядынку за галоўны трафей каманда Дзмітрыя Кузьміна перамагла баскетбалістаў "МІНСКА" з вынікам 80:63. Уладальнікамі бронзы сталі баскетбалісты магілёўскага "Барысфена", якія абыгралі віцебскі "Рубон" - 98:75. Учора ў паўфіналах мінчане абыгралі "Барысфен" (75:69), а гродзенская каманда была мацнейшай за "Рубон" (82:68).