Да плэй-оф чарговага розыгрышу Лігі чэмпіёнаў дабраліся шаснаццаць лепшых каманд па выніках шасці тураў рэгулярнага чэмпіянату. Без паражэнняў асноўны этап турніру прайшоў толькі шведскі "Фер'естад", які ледзь не велецеў ужо ў адной восьмай фіналу. Двухматчавае процістаянне з 16-й сеянай фінскай "Тапарай" завяршылася ўнічыю 5:5, і толькі ў авертайме шведы вырвалі пуцёўку.