Падатак на прафесійны даход - спецыяльны падатковы рэжым для фізічных асоб, які ўведзены з 1 студзеня 2023 года, пераход на прымяненне якога ажыццяўляецца добраахвотна. Для прымянення гэтага рэжыму фізічная асоба абавязана выкарыстоўваць дадатак "Падатак на прафесійны даход", які дае магчымасць весці ўлік даходаў, ствараць чэкі для пакупнікоў (заказчыкаў), узаемадзейнічаць з падатковым органам, аплачваць разлічаны ў дадатку падатак.