Эўразьвяз у рамках праграмы «EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’явіў конкурс на атрыманьне акадэмічных стыпендыяў для беларускіх дасьледчыкаў, выкладчыкаў і дактарантаў, якія пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазыцыю.
Мэты конкурсу — даць магчымасьць беларусам, якія зазналі пагрозы і рэпрэсіі паводле палітычных матываў, працягваць сваю акадэмічную і/або пэдагагічную дзейнасьць, паглыбляць веды, наладжваць прафэсійныя кантакты ў краінах ЭЗ;...