Вылучэньне некалькіх кандыдатаў, акрамя Лукашэнкі, павінна стварыць ілюзію, што цяперашняя кампанія ніяк не адрозьніваецца ад папярэдніх. Але цяпер роля спойлераў трохі іншая, чым раней. Удаючы зь сябе нібыта апанэнтаў Лукашэнкі, яны адначасова вымушаныя падтрымліваць існы рэжым і ягоную палітыку.