На працягу чатырох дзён мацнейшыя веласіпедысты дзвюх краін разыгрывалі медалі ў тэмпавых і спрынтарскіх дысцыплінах. Трохразовым пераможцам турніру ў Санкт-Пецярбургу стаў наш Арцём Зайцаў, які святкаваў поспех у гіце на 200 і 1000 метраў, а таксама ў кейрыне. У гіце на кіламетр Зайцаў устанавіў новы рэкорд Беларусі (59,672 сек).