Выстава работ выхаванцаў Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам з Віцебскай вобласці і іх маці "Вясёлыя клоўны" была падрыхтавана ў 2023 годзе. Сёння яна прадстаўлена ў атрыуме гандлёвага цэнтра "Сталіца" як частка інклюзіўнага праекта Беларускага саюза жанчын "Іншая глыбіня".