У сезоне 2024/25 Кубак Садружнасці будзе складацца з шасці этапаў, першы з іх пройдзе ў фармаце летняга біятлона на лыжаролерах. Праграму турніру ў Краснаярску 6 верасня адкрые жаночы спрынт, які пачнецца ў 9.00 па мінскім часе. Праз тры гадзіны на старт аналагічнай дысцыпліны выйдуць мужчыны.