Прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі Джон Кірбі ў аўторак назваў атаку Масквы на ўкраінскую Палтаву «чарговым жудасным напамінам аб жорсткасьці спадара Пуціна ў адносінах да народу Ўкраіны» і пацьвердзіў нязьменнасьць падтрымкі ўкраінцаў з боку ЗША.