Беларусь і Кітай асудзілі санкцыі як спосаб умяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў. Аб гэтым гаворыцца ў сумесным камюніке ўрадаў Беларусі і Кітая, што падпісана сёння ў Мінску. Подпісы пад дакументам паставілі прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і прэм'ер Дзяржаўнага савета КНР Лі Цян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.