"Гісторыя суверэннага Сінгапура яскрава сведчыць аб тым, што ў сучасным
свеце ўплыў і значнасць дзяржавы вызначаюцца не толькі і не столькі яе
памерамі, геаграфічным становішчам, наяўнасцю прыродных рэсурсаў, колькі
сілай духу і працавітасцю яе народа", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.