Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на маючым адбыцца пасяджэнні Савета
міністраў унутраных спраў СНД адной з важных тэм вызначана святкаванне
80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. "Дзень Перамогі - самая
памятная і ўрачыстая дата ў нашай агульнай гісторыі, - падкрэсліў ён. -
Яна сімвалізуе адзінства і мужнасць савецкіх народаў перад тварам
фашызму - страшэннай пагрозы ўсяму чалавецтву".