Беларусь у скачках на батуце прадстаўлялі Віялета Бардзілоўская і Іван Літвіновіч. У спаборніцтве сярод жанчын Віялета Бардзілоўская стала сярэбраным прызёрам. Іван Літвіновіч падняўся на вышэйшую прыступку п'едэстала ў спаборніцтве сярод мужчын, аформіўшы для сябе статус двухразовага алімпійскага чэмпіёна.