На спаборніцтвах прадстаўнікі нашай каманды заваявалі тры залатыя, два сярэбраныя і восем бронзавых медалёў. Пераможцамі турніру сталі Таццяна Мацко (у вагавой катэгорыі да 59 кг), Даніэла Ждан (да 65 кг) і Марыя Кандрацьева (звыш 80 кг). Сярэбраныя ўзнагароды выйгралі Уладзіслаў Саяпін (да 71 кг) і Карына Шут (да 80 кг).