Жнівень не спяшаецца радаваць беларусаў сонечным летнім надвор'ем. У першую палавіну тыдня ў няўстойлівым паветры будуць клубіцца масівы навальнічнай воблачнасці, якія прынясуць кароткачасовыя дажджы ў большасць раёнаў краіны і не дадуць магчымасці паветру прагрэцца вышэй за 19-28 градусаў.