Жнівень не спяшаецца радаваць беларусаў сонечным летнім надвор'ем. У
першую палавіну тыдня ў няўстойлівым паветры будуць клубіцца масівы
навальнічнай воблачнасці, якія прынясуць кароткачасовыя дажджы ў
большасць раёнаў краіны і не дадуць магчымасці паветру прагрэцца вышэй
за 19-28 градусаў.