Футбалісты мінскага "Дынама" ў выпадку поспеху ў гульнях трэцяга
кваліфікацыйнага круга Лігі Еўропы з гібралтарскім "Лінкальнам"
сустрэнуцца з бельгійскім "Андэрлехтам" з Бруселя. Калі мінчане
прайграюць гібралтарцам, то перамесцяцца ў плэй-оф Лігі канферэнцый, дзе
іх сапернікамі будзе пераможца пары "Балкані" (Косава) - "Ларн"
(Паўночная Ірландыя).