Жоўтым колерам адзначана большасць лясоў астатніх раёнаў. Да наведвання
дазволены лясы ўсяго 9 раёнаў краіны - Астравецкага, Зэльвенскага і
Слонімскага раёнаў Гродзенскай вобласці, Гарадоцкага раёна Віцебскай
вобласці, а таксама лясы Брагінскага, Ельскага, Мазырскага,
Нараўлянскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці.