Сустрэча прысвечана сумнай даце - 45 гадоў таму ў авіякатастрофе
загінулі футбалісты ташкенцкага "Пахтакора", якія ляцелі ў Мінск на
гульню чэмпіянату СССР. 11 жніўня 1979 года ў небе над Днепрадзяржынскам
(цяпер Каменскае) сутыкнуліся два пасажырскія самалёты, у адным з якіх
ляцеў "Пахтакор".