Старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Сталярчук падкрэсліў, што
дзяржава атрымае дзейсны, аператыўны інструмент кантролю за аб'ектыўным
устанаўленнем адпускных цэн на тавары, якія рэалізуюцца ў гандлёвых
сетках Беларусі. Распрацоўшчыкам і аператарам платформы стане даччыная
арганізацыя Банка развіцця - Агенцтва сэрвісізацыі і рэінжынірынгу.