З першых дзён работы Беларускі дзіцячы фонд дапамагае хворым дзецям.
Спачатку іх накіроўвалі на адпачынак і рэабілітацыю за мяжу, але з цягам
часу былі створаны свае праграмы рэабілітацыі і аздараўлення, дзякуючы
якім дзеці маглі праходзіць такое аздараўленне ў Беларусі.