Што датычыцца ўборачнай кампаніі, кіраўніка дзяржавы ў цэлым
усе запэўнілі, што праблем, вырашэнне якіх патрабавала б асабістага
ўключэння Прэзідэнта, няма. Карыстаючыся выпадкам, Аляксандр Лукашэнка
падрабязна цікавіўся, як ідуць аднаўленчыя работы ў пацярпелых ад стыхіі
раёнах.