З часоў атрымання незалежнасці Беларусі нашы спартсмены заваявалі ў
агульнай колькасці 85 алімпійскіх медалёў рознай вартасці. Сярод іх
былі і чаканыя, і сенсацыйныя. Незадоўга да старту Алімпійскіх гульняў у
Парыжы ўспамінаем самыя важныя выступленні айчынных спартсменаў у
гісторыі суверэннага беларускага алімпійскага руху.