Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ваенным добра вядома аб тым, што адбываецца цяпер на паўднёвым і заходнім прыграніччы краіны. Па сутнасці, беларусы апынуліся ў той жа сітуацыі, як і іх продкі восем дзесяцігоддзяў таму - гэтак жа трэба выстаяць, не даць магчымасці ворагам уцягнуць Беларусь у ваенны канфлікт.