Галоўная інтрыга дзіцячага конкурсу вырашылася толькі на цырымоніі
адкрыцця XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у
Віцебску". Пасля другога дня творчага спаборніцтва вызначыліся адразу
дзве прэтэндэнткі на Гран-пры. Журы ў выніку вырашыла прысудзіць
запаветную перамогу Ясміне Хуснідзінавай з Узбекістана.