Напярэдадні гала-канцэрта адкрыцця фестывалю ў Віцебску адкрылі імянную
зорку народнага артыста Расіі Рыгора Лепса. Алея лаўрэатаў, удастоеных
спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і
ўзаемаразумення", каля Летняга амфітэатра ў Віцебску папоўнілася яго
імянным васільком.