17-27 ліпеня войскі фронту, пераадольваючы ўзросшае супраціўленне праціўніка, прайшлі на 45-60 км і выйшлі на рубеж Аўгустоўскага канала, паклаўшы пачатак вызваленню паўночна-ўсходніх раёнаў Польшчы. Задача, пастаўленая фронту па вызваленні заходніх раёнаў Беларусі, была выканана.