Пётр Пархомчык сустрэўся з першым намеснікам губернатара Новасібірскай вобласці Юрыем Петуховым. Бакі абмеркавалі бягучы стан супрацоўніцтва арганізацый Беларусі і Новасібірскай вобласці, адзначылі канструктыўны характар двухбаковага ўзаемадзеяння. Асаблівы акцэнт на перагаворах быў зроблены на рэалізацыі праектаў у сферы вытворчай кааперацыі.