"Маніторынг паверхневых вод праводзіцца на тэрыторыі Беларусі ў басейнах
рэк Заходняя Дзвіна, Нёман, Заходні Буг, Днепр і Прыпяць. Асноўнымі
кампанентамі, якія шмат у чым вызначаюць якасць паверхневых вод
рэспублікі, застаюцца біягенныя рэчывы, радзей фіксуюцца празмерныя
канцэнтрацыі па арганічных рэчывах і металах", - растлумачыла Алена
Мельнік.